User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-04-06

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Мк 16:9-15

Калі Езус уваскрос раніцай у першы дзень тыдня, Ён з’явіўся найперш Марыі Магдалене, з якой Ён выгнаў сем злых духаў. Яна пайшла і абвясціла тым, хто быў з Ім, якія былі ў жалобе і плакалі. А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.

Пасля гэтага Ён з’явіўся ў іншай постаці двум з іх, якія ішлі ў вёску. Тыя вярнуліся і абвясцілі астатнім, але і ім не паверылі.

Нарэшце, з’явіўся Адзінаццаці, калі яны сядзелі за сталом, і папракаў іх за нявер’е і жорсткасць сэрца, бо не паверылі тым, хто бачыў Яго ўваскрослага.

І сказаў ім: Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У канцы Евангелля паводле Марка коратка адзначаецца, што нават самым блізкім людзям было складана паверыць ва ўваскрасенне Езуса. Пане, мы дзякуем Табе за сведкаў, якіх Ты даў нам, каб прывесці нас да больш глыбокай веры ў Тваё ўваскрасенне. Няхай нам хопіць смеласці напісаць сваё ўласнае заканчэнне Евангелля, у якім знойдзецца месца і для нашай гісторыі як вернікаў.
  • Пакліканне вучняў – спадарожнічаць Езусу і падзяляць Яго місію. Пасля Уваскрасення Ён яшчэ раз даручыў ім абвяшчаць Добрую Навіну ўсякаму стварэнню. Пане, Ты зноў клічаш нас і пасылаеш нас як Тваіх сведкаў. Дай нам спадзявацца толькі на Цябе, рэалізуючы Твой заклік сярод сучаснікаў, многія з якіх напоўнены сумневамі.

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'