User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-04-05

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Ян 21:1-13

Езус зноў з’явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з’явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Дыдым, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. Яны адказалі яму: І мы пойдзем з табою. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі.

Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: Дзеці, ці маеце чаго з’есці? Яны адказалі Яму: Не.

А Ён сказаў ім: Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы.

Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: Гэта Пан. Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага, локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою.

І калі выйшлі на бераг, убачылі распаленае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб. І сказаў ім Езус: Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі. Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры. І хоць іх было столькі, сетка не парвалася. Кажа ім Езус: Хадзіце ж, снедайце! Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: Хто Ты? – бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу.

Гэта ўжо трэці раз з’явіўся Езус вучням пасля свайго ўваскрасення.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Вучням было цяжка паверыць, таму яны вярнуліся ў знаёмае месца і заняліся сваёй працай. Бясплённыя намаганні цягам цэлай ночы, парада незнаёмца, багаты ўлоў... Няхай жа і мы будзем услухоўвацца ў мудрасць Пана і шукаць у адпаведных месцах, каб быць плённымі ў Яго Імя.
  • Пётр ніколі не быў схільны да паўмер, таму часта пагружаўся ў падзеі з галавой, нават калі не меў пэўнасці. “Вучань, якога любіў Езус”, прыслухаўшыся да сваёй інтуіцыі, распазнаў, што добрым дарадцам з берага возера быў менавіта Пан. Тады ўсё стала зразумела. Прагнем распазнаць у нашым жыцці “любімых вучняў”, якія ў нечаканы спосаб дапамогуць нам яшчэ больш зблізіцца з Езусам.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'