User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-04-02

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Ян 20:11-18

Марыя стаяла каля магілы і плакала. Калі ж плакала, зазірнула ў магілу і ўбачыла двух анёлаў у белым адзенні, якія сядзелі, адзін каля галавы, а другі каля ног, дзе ляжала цела Езуса.

І яны кажуць ёй: Жанчына, чаго ты плачаш?

Адказала ім: Забралі Пана майго, і не ведаю, дзе паклалі Яго.

Калі гэта сказала, азірнулася і ўбачыла Езуса, які стаяў там, але не ведала, што гэта Езус.

Кажа ёй Езус: Жанчына, чаго ты плачаш? Каго шукаеш?

Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: Пане, калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я забяру Яго.

Езус кажа ёй: Марыя! А яна азірнулася і сказала Яму па-габрэйску: Раббуні, — што азначае «Настаўнік».

Кажа ёй Езус: Не затрымлівай Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца. Ідзі ж да братоў Маіх і скажы ім: Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, да Бога Майго і Бога вашага.

Пайшла Марыя Магдалена абвясціць вучням, што бачыла Пана і тое, што Ён сказаў ёй.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Марыя Магдалена чакала ля магілы, плачучы па Езусе. Яна шукала Яго, аднак гэта Ён знайшоў яе – і ўсё змянілася. Бываюць моманты, калі мы не ведаем, дзе шукаць. Памолімся, каб у нас хапала цярплівасці чакаць і дазволіць Табе, Пане, здзівіць нас.
  • Езус звярнуўся да Марыі Магдалены па імені, і тады яна Яго пазнала. Езус – ужо не нейкі невядомы садоўнік, але Боскі Садоўнік, Пан і Збаўца. Вакол іх быў сад, дзе ўсё стала новым, непадобным на Эдэм ці Гетсэманію. Пане, часам мы чапляемся за мінулае дзеля ўласнай бяспекі. Просім, адары нас адкрытасцю на новае.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'