User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-02-16

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Мц 9, 14–15

Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць? А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць пасціць.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Жыццё Яна Хрысціцеля было вельмі аскетычным. Ён жыў у пустыні і еў саранчу і дзікі мёд, заахвочваючы і сваіх паслядоўнікаў да падобнага ладу жыцця. Гэта моцна адрознівалася ад паводзінаў Езуса, які, паводле пагалосак, вячэраў з мытнікамі і грэшнікамі. Абодва спосабы жыцця былі добрымі і каштоўнымі. У гэты Вялікі пост дапамажы нам, Пане, пасціцца ад усяго, што выклікае рознагалоссі і крытыку ў супольнасці, і святкаваць ўсё, што нас яднае, агульнае дабро, усё тое, за што мы павінны быць удзячнымі.
  • Езус нагадаў сваім слухачам, што з зямнога пункту гледжання Ён не заўсёды будзе з імі. Трэба радавацца і святкаваць, пакуль Ён з імі фізічна і асабіста. Пане, Ты – Жаніх, наш Сябар, запрашаеш нас радавацца з Табой. Дапамажы нам трываць у радасці, бо Ты і сёння сярод нас прысутны праз Святога Духа.

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'