User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-02-15

Божая прысутнасць

Некалькі хвілін я разважаю пра нябачную прысутнасць Бога ў рэчах:
Ён дае існаванне элементам,
жыццё – раслінам, адчуванне – жывёлам,
нарэшце, Ён прысутны ўва мне
і шчодра надзяляе мяне Сваімі дарамі,
робіць мяне святыняй, месцам прабывання Духа.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Лк 9:22-25

Езус сказаў сваім вучням: Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсне. Усім жа сказаў: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго. Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе самога загубіць ці пашкодзіць сабе?

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Мы распачалі нашае падарожжа ў Ерузалем з Езусам і чытаем цяпер, якія гэта будзе мець наступствы. Вучэнне і лад жыцця Езуса кідаюць выклік існуючай сістэме і пагражаюць рэлігійным лідэрам. Пане, усе мы схільныя да пазбягання цярпення – дай нам сілы і адвагі заставацца з Табой, ведаючы, што Твая смерць – гэта шлях да жыцця.
  • Езус нагадвае нам, што кліча нас да самаадрачэння і адмовы ад уласнага шляху. Мы ідзём Ягоным шляхам, пакліканыя даць такі ж адказ, як і Ён. Узяць свой крыж азначае прыняць сваю долю ў жыцці, але таксама жыць з верай, надзеяй і любоўю. Пане, прагнем заўсёды распазнаваць, што мае вечную каштоўнасць, і памятаць, што менавіта праз давер і даручэнне Табе свайго жыцця, мы знойдзем сапраўдны супакой і шчасце.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'