User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-02-13

Божая прысутнасць

У кожную хвіліну дня і ночы
ты можаш паклікаць Езуса.
Ён заўсёды чакае твайго запрашэння.
Як жа гэта цудоўна...
Не патрэбныя тэлефоны і электронныя скрыні, толькі шэпт.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Мк 8:14-21

Вучні Езуса забыліся ўзяць хлеба і мелі з сабой у чаўне толькі адзін бохан хлеба. Тады Езус загадаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірада. А яны разважалі між сабою, што не маюць хлеба.

Пазнаўшы гэта, Езус сказаў ім: Чаму разважаеце, што не маеце хлеба? Няўжо не заўважаеце і не разумееце? Ці яшчэ зацвярдзелыя сэрцы вашы? Маеце вочы, і не бачыце; маеце вушы, і не чуеце? Ці не памятаеце, калі Я разламаў пяць хлябоў на пяць тысяч, колькі поўных кашоў рэштак сабралі вы? Яны адказалі Яму: Дванаццаць.

А калі Я разламаў сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі поўных кашоў рэштак сабралі вы? Адказалі Яму: Сем. І сказаў ім: Усё яшчэ не разумееце?

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Вучні не разумелі глыбшага значэння размнажэння хлеба для натоўпу. Калі мы молімся аб хлебе штодзённым, мы маем на ўвазе не толькі матэрыяльную ежу. Закваска квасіць цеста, але Пан прагне закваскі, якая б заквасіла жыццё. Памолімся за сваё ўнутранае перамяненне і магчымасць станоўча ўплываць на атачэнне.
  • Езус запрашае сваіх вучняў да больш поўнага і багатага разумення таго, што Ён прапануе. Іх успрыманне яшчэ абмежаванае, сэрцы скамянелыя, вочы не бачаць, вушы не чуюць, а памяць недакладная. Пане, дай нам адчуць прагненне Хлеба, які дае вечнае жыццё, каб мы не згубіліся ў матэрыяльных аспектах жыцця.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'