User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-02-12

Божая прысутнасць

Некалькі хвілін я разважаю пра нябачную прысутнасць Бога ў рэчах:
Ён дае існаванне элементам,
жыццё – раслінам, адчуванне – жывёлам,
нарэшце, Ён прысутны ўва мне
і шчодра надзяляе мяне Сваімі дарамі,
робіць мяне святыняй, месцам прабывання Духа.

Свабода

Пане, адары мяне ласкай
свабоды духа.
Ачысці маё сэрца і душу,
каб я мог радасна жыць ў Тваёй любові.

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Мк 8:11-13

Выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Езусам, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго. Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў: Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму.

Пасля Ён пакінуў іх, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Шуканне знакаў – знаёмая тэма ў Евангеллях. Многім было цяжка прыняць навучанне і дзеянні Езуса без таго, каб не дашуквацца чагосьці большага. У наш век людзі ў шматлікіх сітуацыях шукаюць навуковых доказаў. Пане, дапамажы нам выйсці за межы рацыянальнага і лагічнага, каб клапаціцца ў першую чаргу аб якасці нашых адносін з Табой і аб тым, каб сведчыць пра веру ў Цябе.
  • Езус не выканаў просьбу аб знаку, таму што гэта магло перашкодзіць Яго слухачам шукаць глыбейшай веры. Езус даваў знакі, але людзі, здаецца, не маглі іх распазнаць, бо глядзелі ў няправільным кірунку. Пане, дай убачыць і ацаніць тое, што Ты прапануеш, і мець вочы веры, каб зразумець Твае шляхі. Мы просім Духа Святога, каб асвятляў і натхняў нас, Духа, які навучыць нас усяму, што нам трэба ведаць (Ян 14, 26).

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'