User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2024-02-10

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Мк 8:1-10

Да Езуса зноў сабраўся вялікі натоўп, і не было ім чаго есці. Тады Ён паклікаў вучняў сваіх і сказаў ім: Шкада мне народу, бо ўжо тры дні знаходзяцца са Мною, а не маюць чаго есці. І калі адпраўлю іх дадому галоднымі, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк. І адказалі Яму вучні Ягоныя: Адкуль можа хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні? Ён спытаўся ў іх: Колькі маеце хлябоў? Яны адказалі: Сем. Тады загадаў людзям сесці на зямлю. І ўзяўшы сем хлябоў, і падзякаваўшы, паламаў іх і даў вучням сваім, каб раздавалі. І яны раздалі людзям. І мелі некалькі рыбак. І благаславіў іх, і загадаў раздаць. І яны елі, і насыціліся, і набралі сем кашоў кавалкаў, што засталіся. А тых, хто еў, было каля чатырох тысяч. І адпусціў іх. Тады адразу з вучнямі сваімі ўвайшоў у човен, і прыбыў у дальмануцкі край.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Мноства людзей прабывала з Езусам на працягу трох дзён, некаторыя з іх прыйшлі здалёк. Езус разумеў – ім патрэбна была ежа. Ён насыціў іх Словам. Цяпер Яго ўвага пераключылася на фізічныя патрэбы. Пане, занадта часта мы пачынаем з практычнага і не можам дайсці да больш глыбокай патрэбы: у духоўным жыцці і пасілку. Дапамажы нам зразумець гэта і вучыцца ад Цябе.
  • Дапамажы нам, Пане, навучыцца мець такі давер да Цябе, каб мы маглі даць тыя крышынкі, што маем, і паверыць, што для Цябе гэтага будзе дастаткова – больш чым дастаткова – і што Ты зробіш нешта цудоўнае з нашай маленькай ахвяры, якой бы яна ні была. Мы ахвяруем Цябе нашыя жыцці, рабі з імі што пажадаеш. Мы слабыя, але Ты, Пане, моцны. Мы абмежаваныя, але Ты бясконцы. Мы разбітыя і напалоханыя, але Ты – дасканалая Любоў, і ўсё дабро паходзіць ад Цябе.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'