User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-11-21

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Лк 19:1-10

Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць.

Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме.

Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю.

А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш.

Езус сказаў яму: Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У чым я памыляюся, што ў выніку не бачу Езуса? На якое “дрэва” мне ўскараскацца, каб лепш разгледзець Яго? Карыстанне матэрыяламі “Прасторы малітвы” падобна на дрэва Закхея, бо дапамагае мне кожны дзень заўважыць Езуса, калі Ён праходзіць.
  • У сваёй малітве, Пане, я зусім як Закхей, часта прыкладаю вялікія намаганні, каб Цябе ўбачыць, і нечакана адкрываю, што Ты чакаеш мяне, клічаш па імені, прапануеш запрасіць у сэрца. Апынуўшыся блізка да Цябе, я знаходжу шчасце, бо атрымліваю здольнасць выправіць памылкі, упарадкаваць жыццё, знаходзячы крыніцы шчодрасці і справядлівасці, што былі задушаны дрэннымі звычкамі. Езу, у гэтую хвіліну, Ты глядзіш на мяне, як некалі на Закхея, і запрашаеш быць побач з Табой. Ты не згадваеш ні пра якія патрабаванні, але, знаходзячыся ў Тваёй прысутнасці, я хачу нешта ў сабе змяніць, і ахвяраваць свой высілак Табе.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'