User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-11-18

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся і думаю пра любоў і ласку,
спасланыя мне Богам
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
Богам, які зрабіў мяне
Сваёй Святыняй...

Свабода

Калі Бог пажадае мне нешта сказаць,
ці зразумею я?
Калі Бог будзе суцяшаць альбо выпрабоўваць мяне,
ці я здолею заўважыць?
Я прашу аб ласцы быць свабодным
ад сваёй прадузятасці
і адкрыццца на ўсё, што Бог хоча мне сказаць.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Лк 18:1-8

Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: Абарані мяне ад праціўніка майго. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне.

І сказаў Пан: Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус не параўноўвае Бога з несправядлівым суддзёй. Прыпавесць трэба прачытаць у кантэксце больш ранняга каментара Езуса: “Калі ж вы, будучы дрэннымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто просіць у Яго” (Лк 11:13). Такім чынам, калі нават самы несправядлівы суддзя ў рэшце рэшт саступае няспынным просьбам безабароннай удавы, то тым больш Бог шчодра адкажа на нашы малітвы!
  • Прыпавесць дае надзею тым з нас, хто, магчыма, не хоча звяртацца да Бога і прасіць аб нечым зноў і зноў. Езус адначасова і запрашае, і заахвочвае маліцца безупынна, з упэўненасцю ў Божым жаданні адказаць на нашыя малітвы.

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'