User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-10-03

Божая прысутнасць

Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Лк 9:51-56

Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. 

Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езу, Цябе не спыняць ніякія перашкоды. Распалі ўва мне полымя Твайго нястомнага духа, каб я мог ісці за Табою да канца.
  • Калі мяне адштурхоўваюць, Пане, мяне ахоплівае гнеў і прага помсты. Не дазволь мне паддацца гэтым пачуццям. Дапамажы мне перамагчы іх і ісці наперад¸ як Ты.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'