User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-10-02

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Mц 18:1-5, 10

У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае.

Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус клапоціцца аб кожным з нас у асобе нашага анёла-ахоўніка. Цi адчуваю я, што Бог асабіста клапоціцца пра мяне? У гэтым заключаецца вялікі акт – і дар – веры. Мы пакліканыя даверыцца Богу як маленькія дзеці, сама сутнасць якіх – гэта давер.
  • У цішыні я разважаю аб сапраўднай велічы дзіцяці і малюся за тых, хто мае дзяцей пад сваёй апекай.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'