User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-09-22

Божая прысутнасць

Божа, Які любіш мяне,
дапамажы мне
быць адкрытым на Цябе зараз,
калі я адклаў клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй любоўю.

Свабода

Калі Бог пажадае мне нешта сказаць,
ці зразумею я?
Калі Бог будзе суцяшаць альбо выпрабоўваць мяне,
ці я здолею заўважыць?
Я прашу аб ласцы быць свабодным
ад сваёй прадузятасці
і адкрыццца на ўсё, што Бог хоча мне сказаць.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Лк 8:1-3

Езус праходзіў па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. І былі з Ім Дванаццаць, а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў; Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Пане, памятаюць дванаццаць апосталаў. Пра жанчын часта "забываюць", аднак, калі б ім надалі роўную ўвагу, гэта выклікала б здзіўленне ў габрэяў. Яны былі таксама сярод Тваёй вандроўнай групы, не проста падтрымліваючы, але і рызыкуючы сваёй рэпутацыяй, выпраўляючыся ў дарогу з мужчынамі. Для групы жанчын, у тым ліку такіх моцных, як Яна, і былых грэшніц, такіх як Магдалена, пакінуць дом і падарожнічаць з настаўнікам было скандалам. Яны ўвасабляюць любоў і мужнасць вялікіх хрысціянскіх жанчын на працягу стагоддзяў.
  • Прысутнасць жанчын сярод вучняў Езуса была супрацькультурнай і вельмі незвычайнай. Адной была жанчына, якую мучылі дэманы, а другая была з атачэння Ірада, што было падазроным. Езус прыйшоў, каб пакласці канец статус-кво і ўсталяваць новы лад. Ён пайшоў супраць многіх звычаяў культуры і рэлігіі, калі яны супярэчылі яго любові і справядлівасці, і сяброўства Яго з жанчынамі было адным з важных знакаў перамен.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'