User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-09-20

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Лк 7:31-35

Пан сказаў: З кім параўнаю людзей роду гэтага? Да каго яны падобныя? Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і клічуць адно аднаго, кажучы: Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі.

Прыйшоў Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: Гэты чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. Але апраўдана мудрасць ўсімі дзецьмі сваімі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Бог хоча, каб мы радаваліся жыццю. Мы павінны шанаваць сяброўства, сужэнства і сям'ю, дзяцей, дасягненні і прыемныя штодзённыя дробязі. Бог запытае нас напрыканцы: «Ці радаваўся ты Майму стварэнню?» Ён чакае, што мы адкажам: «Так!»
  • Але ў жыцця ёсць і іншы бок. Мы павінны ісці за Езусам. Мы павінны ўдзельнічаць ў ламанні Хлеба і выпіць келіх Яго цярпенняў. Езу, я без ахвоты падзяляю з Табою Твой крыж. Я баюся болю, ранаў і страт. Навучы мяне знаходзіць Цябе ў пакутах. Мука Хрыстовая, умацуй мяне!

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'