User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-09-16

Божая прысутнасць

Быць прысутным – значыць прыйсці і адкрыцца іншаму.
У той момант, калі я прыходжу сюды,
Бог ужо чакае мяне.
Бог заўсёды прыходзіць першым, жадаючы злучыцца са мной
і быць бліжэй, чым мой самы блізкі сябар.
Карыстаючыся гэтай магчымасцю, я вітаю Бога,
Які так любіць мяне.

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Я нагадваю сабе,
што знаходжуся ў прысутнасці Бога.
Я знаходжу прытулак у Яго Сэрцы.
Ён – мая моц у хвіліны слабасці,
Ён – маё суцяшэнне ў хвіліны смутку.

Слова Божае

Лк 6:43-49

Езус казаў сваім вучням:

Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе: не збіраюць з церняў смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя.

Што вы клічаце Мяне: Пане, Пане, – а не выконваеце таго, што Я кажу? Я пакажу вам, да каго падобны кожны, хто прыходзіць да Мяне, слухае Маё слова і выконвае яго. Ён падобны да чалавека, які, будуючы дом, глыбока выкапаў і заклаў падмурак на скале. Калі здарылася паводка, паток хлынуў на гэты дом, аднак не змог пахіснуць яго, таму што ён быў добра збудаваны.

А той, хто слухае і не выконвае, падобны да чалавека, які збудаваў дом на зямлі і без падмурка. Паток хлынуў на яго, і ён адразу абваліўся, і вялікае было зруйнаванне дому гэтага.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Што такое “добры скарб” майго сэрца? Ці ёсць там наогул нейкі скарб? Калі я зазірну глыбей унутр сябе, то знайду, што мой скарб – гэта Бог, які заўсёды жыве ў сэрцы. Адкуль я ведаю, што там ёсць Бог? Бо Езус паабяцаў (Ян 14,23), што Ён і Айцец прыйдуць і зробяць жыллё ў тых, хто будзе захоўваць Ягонае слова. Навучы мяне, Пане, слухаць, прымаць і захоўваць Твае словы.
  • Томас Мертан піша: “У цэнтры нашай істоты ёсць кропка нябыту, некранутая ні грахом, ні ілюзіяй; кропка або іскра, якая цалкам належыць Богу. Гэта чыстая хвала Божая ў нас”. Вось мой добры скарб!

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'