User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-03-28

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Пане, Ты даў мне жыццё і дар свабоды.
Праз Тваю любоў я існую ў гэтым свеце.
Навучы мяне цаніць Твае дары.
Навучы паважаць права на жыццё
кожнага чалавека.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Ян 8:21-30

Езус сказаў фарысеям: Я адыходжу, а вы будзеце шукаць Мяне і памрэце ў граху вашым. Куды Я іду, туды вы не можаце пайсці.

Тады юдэі сказалі: Няўжо Ён заб’е самога сябе, што кажа «куды Я іду, туды вы не можаце пайсці»?

І сказаў ім: Вы з тых, хто ўнізе, а Я з тых, хто ў вышыні. Вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету. Таму Я і сказаў вам, што памрэце ў грахах вашых. Бо, калі не паверыце, што Я ЁСЦЬ, памрэце ў грахах вашых.

Тады сказалі Яму: Хто Ты?

Езус адказаў ім: Той, пра каго Я казаў вам ад пачатку. Шмат чаго маю казаць пра вас і судзіць. Але той, хто паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу свету. А яны не разумелі, што Ён казаў ім пра Айца.

Тады сказаў ім Езус: Калі ўзнімеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што нічога не раблю ад сябе, але як навучыў Мяне Айцец, так і кажу. І той, хто паслаў Мяне, ёсць са Мною. Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што Яму падабаецца.

Калі Ён казаў гэта, шмат хто паверыў у Яго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У цэнтры сённяшняга фрагмента знаходзіцца пытанне: “Хто Ты?” Гэтыя людзі ўсё яшчэ не маглі альбо не жадалі зразумець Яго вучэнне. Езус усё яшчэ раскрывае сваю тоеснасць, але таксама даследуе асабовасць тых, да каго звяртаецца.
  • Мы не можам пазнаць Хрыста, калі спачатку не зразумеем праўду, хто Ён, а, па-другое, праўду, хто мы. Калі мы не ведаем, хто такі Хрыстус, мы не будзем цаніць і шанаваць Яго. Калі мы не прызнаем праўды аб сабе, мы не зразумеем маштабу сваёй патрэбы. Але калі адначасова спасцігаюцца гэтыя дзве праўды, мы бачым славу Бога ў Хрысце Езусе і разумеем, што Ён з'яўляецца адзіным адказам на нашую велізарную патрэбу. Хто я? Хто для мяне Езус?

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'