User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2023-03-20

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Мц 1,16.18-21.24

Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом.

Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна адпусціць Яе.

Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў.

Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Вестка ад анёла прыйшла да Юзафа ў хвіліны велізарнага непакою і трывогі. Пане, калі мае праблемы здаюцца цяжкімі і невырашальнымі, дазволь мне памятаць, што Ты клапоцішся пра мне, дапамагаючы нават у самых нечаканых абставінах. Мне трэба, як Юзафу, мець дастаткова спакою, каб пачуць голас анёла, і дастаткова мужнасці, каб дзейнічаць у згодзе з Божай воляй.
  • Божа, кожнага, хто давярае Табе, Ты падтрымліваеш і вядзеш. У чым мне сёння патрэбна Твая дапамога і кіраўніцтва?

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'