Божая прысутнасць
Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.
Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.
“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.
Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.
Калі сыходзілі з гары, спыталі Езуса вучні Ягоныя, кажучы:
Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсці Ілля? Езус адказаў ім: Ілля сапраўды прыйдзе і выправіць усё. Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын Чалавечы будзе цярпець ад іх. Тады зразумелі вучні, што Ён казаў ім пра Яна Хрысціцеля.
Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.
Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.