Божая прысутнасць
На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...
На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...
Пане, адары мяне ласкай
свабоды духа.
Ачысці маё сэрца і душу,
каб я мог радасна жыць ў Тваёй любові.
Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.
Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая. Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што, калі б гаспадар дому ведаў у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.
Памятаючы аб Божай прысутнасці,
я ўяўляю Езуса побач з сабой
і гавару Яму ўсё,
што маю на сэрцы,
як найлепшаму сябру.
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.
Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.