User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-11-24

Божая прысутнасць

Божа, дапамажы мне
быць жывым
у Тваёй святой прысутнасці.
Агарні мяне сваёй любоўю.
Няхай маё сэрца будзе адзіным з Тваім.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Лк 21:20-28

Езус сказаў сваім вучням: Калі ж убачыце Ерузалем, акружаны войскам, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне ягонае. Тады ўсе, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы, а хто ў горадзе, няхай выходзяць з яго, і хто ў вёсках, няхай не ўваходзяць у яго, бо гэта дні помсты, каб збылося ўсё напісанае. Гора ж цяжарным і кормячым ў тыя дні, бо вялікі будзе ўціск на зямлі і гнеў на гэты народ. І палягуць ад вастрыя мяча, і будуць забраныя ў палон да ўсіх народаў. А Ерузалем будзе таптаны язычнікамі, пакуль не скончацца часы язычнікаў.

І будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі — спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус размаўляе са сваімі вучнямі, рыхтуючы іх да бедстваў. Калі б Ён прапаведаваў цяпер, то казаў бы пра атамную бомбу, пра ядзерную і экалагічную катастрофы, пра тэракты. “Не падайце духам, – кажа Ён, – Бог па-ранейшаму кіруе чалавечай гісторыяй і вядзе яе да дабра – да вашага адкуплення”.
  • Калі зло і пакуты свету спакушаюць мяне зняверыцца, няхай супакояць мяне словы святога Тамаша Аквінскага. Ён піша, што Бог настолькі магутны і добры, што не дапусціў бы зла ні ў адной сваёй працы, калі б не мог вывесці з гэтага дабро.
  • Нягледзячы на тое, што мы не ведаем, калі гэта станецца, Езус запэўнівае нас, што вернецца “з моцаю і славаю вялікай”. Нагода не для страху, але для радасці і гонару праведнікаў, таму што нашае адкупленне ад сіл зла нарэшце з’явіцца. Я малюся аб тым унутраным супакоі, які вынікае з упэўненасці, што збаўчая прысутнасць Бога дзейнічае ў свеце, у маім жыцці, калі мы набліжаемся да канчатковага прыйсця Езуса.

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'