User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-11-23

Божая прысутнасць

Біццё майго сэрца, дыханне, рух маіх думак –
знакі таго, што Бог працягвае мяне ствараць.
Я спыняюся на імгненне і стараюся ўсвядоміць
гэтую прысутнасць Бога ўва мне.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Лк 21:12-19

Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.

Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе.

Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • «Выдаваць вас будуць» нават тыя, хто найбольш блізкі для вас. Калі псуюцца адносіны, я разумею праўдзівасць гэтай засцярогі. Але ці веру я ў тое, што Бог настолькі блізкі да мяне, што лічыць кожны «з валасоў на маёй галаве»? Ці дапамагае гэта мне захоўваць раўнавагу і заставацца верным сваім прынцыпам?
  • «Цярпеннем сваім уратуеце душы вашыя». Я разважаю над тым, як я гадамі пераадольваў цяжкасці. Ці ўмацаваўся я праз гэта? Магчыма, я стаў мацней, ведаючы, што Бог заўсёды працуе, каб ператварыць мае цяжкасці ў дабро.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'