User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-09-20

Божая прысутнасць

Божа, дапамажы мне
быць жывым
у Тваёй святой прысутнасці.
Агарні мяне сваёй любоўю.
Няхай маё сэрца будзе адзіным з Тваім.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Лк 8:19-21

Прыйшлі да Езуса Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. І паведамілі Яму: Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе.

Ён сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Нашае вучнёўства вызначаецца не тым, што мы нарадзіліся ў рэлігійнай сям'і, былі ахрышчаныя і прытрымліваемся знешніх рэлігійных вымаганняў, але нашай поўнай адданасцю Евангеллю і безумоўным наследаваннем Езуса. Толькі тады нас сапраўды можна будзе назваць Яго братам ці сястрой.
  • “Маці, брат і сястра” паказваюць, якое важнае месца займаюць адносіны з Езусам. Ці мы іх развіваем так рупліва, каб блізкасцю і цеплынёй яны нагадвалі адносіны з нашымі маці, братамі або сёстрамі? Дапамажы, Пане, кожны дзень імкнуцца да Цябе і жыць ва ўсведамленні Тваёй любячай прысутнасці.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'