User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-06-23

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Мц 7:21-29

Езус сказаў сваім вучням: Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах. Многія скажуць Мне ў той дзень: Пане, Пане, ці не ад Твайго імя мы прарочылі і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем многія цуды чынілі? І тады абвяшчу ім: Я ніколі не ведаў вас, адыдзіце ад Мяне вы, што чыніце беззаконне.

Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале.

А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае.

Калі Езус скончыў гаварыць, дзівіліся людзі з вучэння Яго, бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысеі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Ці выконваю я “волю Айца, які ў нябёсах”? Чаму і ў якіх выпадках нават прароцтвы, выгнанне дэманаў і цуды Езус лічыць “беззаконнем”?
  • Што для мяне “скала”? Што для мяне “пясок”?
  • Мяне здзiўляе вучэнне Езуса? Магчыма, мне варта было б памаліцца аб такім жа глыбокім здзіўленні, якое мелі людзі, што слухалi Яго?

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'