User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-06-22

Божая прысутнасць

Божа, Ты так мяне любіш,
дапамажы мне зараз адкрыцца Табе,
калі я не зважаю на клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй Любоўю.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Мц 7:15-20

Езус сказаў сваім вучням: Асцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай вопратцы, а ў сярэдзіне — ваўкі драпежныя. Па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці збіраюць з цёрну вінаград або з асоту смоквы? Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя плады, а дрэннае дрэва родзіць дрэнныя плады. Не можа добрае дрэва радзіць дрэнныя плады, ні дрэва дрэннае радзіць добрыя плады.

Кожнае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь. Таму па пладах іхніх пазнаеце іх.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Наш лічбавы свет напоўнены бліскучымі гуру, якія гарантуюць нязвыклыя поспехі ў той ці іншай галіне. Сутыкаючыся чарговы раз з адным з гэтых “фальшывых прарокаў”, я паспрабую зазірнуць глыбей прывабнай паверхні, каб даследваць плёны, а не абяцанні.
  • Сёння мы можам успомніць прыпавесць пра смакоўніцу, якая не прыносіць пладоў. Гаспадар загадвае садоўніку спілаваць дрэва. Садоўнік просіць яшчэ год, каб даглядаць смакоўніцу, і гаспадар згаджаецца. Аднак пазычаны час не бясконцы. Мы не ведаем, колькі часу засталося ў жыцці кожнаму з нас. Памолімся аб ласцы адчуваць тэрміновасць.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'