Божая прысутнасць
Я нагадваю сабе, што пакуль я тут,
Бог з любоўю напаўняе мае лёгкія паветрам
і падтрымлівае ўва мне жыццё.
На некалькі імгненняў я засяроджваюся,
каб адчуць гэта глыбей.
Я нагадваю сабе, што пакуль я тут,
Бог з любоўю напаўняе мае лёгкія паветрам
і падтрымлівае ўва мне жыццё.
На некалькі імгненняў я засяроджваюся,
каб адчуць гэта глыбей.
Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.
Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.
Езус сказаў сваім вучням: Не давайце сабакам таго, што святое, і не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не патапталі іх сваімі нагамі ды, вярнуўшыся, не разарвалі вас.
Усё, што хачаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце. Бо ў гэтым Закон і Прарокі.
Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторны шлях вядзе да згубы, і шмат тых, хто ўваходзіць праз яе. А вузкая брама і вузкі шлях вядуць у жыццё, але няшмат тых, хто знаходзіць яе.
Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.
Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.