User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-01-17

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся і думаю пра любоў і ласку,
спасланыя мне Богам
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
Богам, які зрабіў мяне
Сваёй Святыняй...

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мк 2:18-22

Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі да Езуса і сказалі Яму: Чаму вучні Янавы і фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць?

І сказаў ім Езус: Ці могуць пасціць госці вяселля, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасціць у той дзень. Ніхто не прышывае латы з новай тканіны да старой адзежы, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра будзе яшчэ горшай. І ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У абодвух вобразах Езус кажа, што Яго самога, а таксама Яго вучэнне і шлях нельга мераць па старых, традыцыйных стандартах. Езус зрабіў радыкальны зрух у нашых адносінах з Богам і паміж сабой.
  • Шлях Езуса цалкам адрозны, ён унутраны перадусім, а не толькі знешні. Гэта шлях, які галоўным чынам укаранёны ў адносінах, заснаваных на любові, любові, якая заўсёды імкнецца да дабра іншага. Дарэмна ўжываць састарэлыя меркі да Езуса. Нам трэба, як кажа Павел, “мець розум Хрыстовы”.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'