User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-01-15

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Пане, Ты даў мне жыццё і дар свабоды.
Праз Тваю любоў я існую ў гэтым свеце.
Навучы мяне цаніць Твае дары.
Навучы паважаць права на жыццё
кожнага чалавека.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Мк 2:13-17

Езус зноў выйшаў да мора. І ўсе людзі прыходзілі да Яго, а Ён навучаў іх. Праходзячы, убачыў Ён Левія, сына Алфея, які сядзеў каля мытні, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Той устаў і пайшоў за Ім.

Калі Езус узлягаў за сталом у ягоным доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў былі разам з Езусам і Ягонымі вучнямі. Бо шмат было тых, хто ішоў следам за Ім. Кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?

Пачуўшы гэта, Езус сказаў ім: Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя; Я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Як мы ўжо бачылі, уся місія Езуса заключаецца ў збаўленні і адкупленні, каб вярнуць людзей да цэласнасці. Але як Ён дапаможа грэшнікам змяніцца, калі не будзе наўпрост кантактаваць з імі?
  • Прабываючы з грэшнікамі, Езус не ўхваляе ўсё, што яны робяць, і не заплюшчвае вочы на іх паводзіны. Кажа, што “хворыя” маюць патрэбу ў лячэнні. Тымчасам лячыць можна, толькі звяртаючыся да іх. Дзе я магу пайсці і прынесці аздараўленне людзям, з якімі я непасрэдна кантактую ў сваім жыцці?

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'