User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-01-14

Божая прысутнасць

Пакуль я сяджу тут за камп’ютарам
або з тэлефонам,
Бог побач са мной,
удыхае жыццё ў маё існаванне
і ў навакольны свет.
Некалькі хвілін я застаюся ў цішыні,
каб усвядоміць любячую прысутнасць Бога.

Свабода

Калі Бог пажадае мне нешта сказаць,
ці зразумею я?
Калі Бог будзе суцяшаць альбо выпрабоўваць мяне,
ці я здолею заўважыць?
Я прашу аб ласцы быць свабодным
ад сваёй прадузятасці
і адкрыццца на ўсё, што Бог хоча мне сказаць.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Мк 2:1-12

Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх.

Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: Дзіця, даруюцца табе грахі твае.

Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог? Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, — і кажа паралізаванаму: Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Гэта гісторыя сяброўства і веры. “Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага.” Яны імкнуліся дабрацца да Езуса. Не спалохаўшыся перашкод, усё ж знайшлі спосаб: крыху разабралі дах і спусцілі свайго сябра да ног Езуса.
  • Езуса кранула іх вера ў Яго і любоў да сябра. Як гэтая сцэна суадносіцца з маім сённяшнім жыццём? Хто я ў гэтай гісторыі – адзін з сяброў, спаралізаваны ці, магчыма, Езус?

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'