User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2022-01-13

Божая прысутнасць

Некалькі хвілін я разважаю пра нябачную прысутнасць Бога ў рэчах:
Ён дае існаванне элементам,
жыццё – раслінам, адчуванне – жывёлам,
нарэшце, Ён прысутны ўва мне
і шчодра надзяляе мяне Сваімі дарамі,
робіць мяне святыняй, месцам прабывання Духа.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Мк 1:40-45

Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты. Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім. Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус напоўнены глыбокім спачуваннем да цяжкага становішча чалавека. У Евангеллі ад Марка асаблівым чынам выяўляюцца пачуцці Езуса. Ён спачувае, а не толькі літуецца. Перасцерагае пракажонага, каб нічога не казаў пра сваё аздараўленне, таму што Ён не хацеў сенсацый.
  • Але як мог пракажоны ўстрымацца, каб не расказаць усім аб сваім цудоўным досведзе? Ён з запалам распаўсюджвае Добрую навіну. А якія наступствы мае наш досвед пазнання Езуса? Ці ёсць у нас такі ж энтузіязм, каб дзяліцца Добрай навіной?

Размова

Памятаючы аб Божай прысутнасці,
я ўяўляю Езуса побач з сабой
і гавару Яму ўсё,
што маю на сэрцы,
як найлепшаму сябру.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'