User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-10-16

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Лк 12:8-12

Езус сказаў сваім вучням: Кожны, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго прызнае і Сын Чалавечы перад анёламі Божымі. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся і Я перад анёламі Божымі. Кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а таму, хто блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе адпушчана. Калі вас прывядуць у сінагогі, і да кіраўнікоў, і да ўлады, не турбуйцеся, як або што адказваць, ці што гаварыць, бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Прызнанне Езуса паходзіць з таго, як мы Яго бачым, з нашых адносінаў з Ім: Ён хоча, каб мы Яго прынялі як Пана нашага жыцця. Такія адносіны стануць крыніцай жыцця. Пане, дапамажы нам лепш пазнаць Цябе, каб мы маглі мацней любіць і больш адважна служыць Табе кожны дзень.
  • Справа не ў тым, што ёсць недаравальны грэх, але людзі могуць стаць настолькі ўпартымі, што не адкрыюцца на прабачэнне і дар Святога Духа. Жыццё ставіць выклікі нашай веры, але мы можам быць упэўненыя, што Бог дае нам усё патрэбнае на час выпрабаванняў (гл. Мц 10:16-25). Молімся аб веры, якая ў любых сітуацыях усю надзею ўскладае на Пана, ведаючы, што Яго моц за нашымі плячыма нашмат большая, чым любая задача, што стаіць наперадзе.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'