User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-10-15

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся і думаю пра любоў і ласку,
спасланыя мне Богам
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
Богам, які зрабіў мяне
Сваёй Святыняй...

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Лк 12:1-7

Калі сабраліся тысячы людзей, так што цяснілі адзін аднаго, Езус пачаў гаварыць спачатку вучням сваім: Сцеражыцеся закваскі крывадушнасці фарысейскай. Няма нічога схаванага, што б не выявілася, і патаемнага, пра што б не даведаліся. Таму ўсё, што вы сказалі ў цемры, будзе пачута пры святле, і што сказалі на вуха ў пакоях, будзе абвешчана з дахаў.

Кажу ж вам, маім сябрам: не бойцеся тых, хто забівае цела, а потым не можа нічога больш зрабіць. Я пакажу вам, каго трэба баяцца: бойцеся таго, хто пасля забойства мае ўладу ўкінуць у геену; сапраўды кажу вам, яго бойцеся.

Ці ж не пяць вераб’ёў прадаецца за два асы? І ніводзін з іх не забыты перад Богам. А ў вас і валасы ўсе на галаве палічаны. Не бойцеся: вы даражэйшыя за многіх вераб’ёў.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Дзеянні крывадушнікаў разыходзяцца са словамі. Езус заклікае нас да асабістай інтэгральнасці, якая ўяўляе сабой суладдзе паміж тым, што мы думаем, кажам і робім.
  • Хрыстус падбадзёрвае сваіх вучняў перад выпрабаваннямі, запэўнівае ў Божай любові, апецы і падтрымцы. Бог клапоціцца аб самых маленечкіх і безабаронных Сваіх стварэннях, і яшчэ ў большай меры Ён прысутнічае ў жыцці тых, якія давяраюць Яму.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'