User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-10-13

Божая прысутнасць

Я разважаю аб прысутнасці Бога навокал і ўва мне.
Стварыцель Сусвету, Сонца і Месяца, Зямлі,
кожнай малекулы, кожнага атама, – усяго, што ёсць:
Бог прысутны ў кожным удары майго сэрца. Бог са мной. Цяпер.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Лк 11:42-46

Сказаў Пан: Гора вам, фарысеям, што даеце дзесятую частку з мяты, руты і ўсякай гародніны, і абмінаеце суд і любоў Божую. І гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць. Гора вам, фарысеям, бо любіце першыя месцы ў сінагогах і прывітанні на рынках. Гора вам, бо вы, быццам магілы нябачныя, па якіх ходзяць людзі і не ведаюць гэтага.

У адказ адзін з кніжнікаў сказаў Яму: Настаўнік, кажучы гэта, Ты абражаеш нас. А Ён сказаў: І вам, кніжнікам, гора, бо накладаеце на людзей цяжары нязносныя, хоць самі і адным пальцам не кранаеце гэтых цяжараў.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус быў Настаўнікам праўды, які добра бачыў галоўныя прынцыпы, існуючыя ў грамадстве, але не быў абмежаваны імі. Ён хацеў выявіць, што стаяла за імі, да чаго яны служылі. Ён не ўзвышаў сябе, не гнаўся за прызнаннем, Ягоным шляхам была самаахвярнасць. Пане, дай нам глыбей спазнаць праўду аб тым, хто Ты, каб мы маглі шанаваць Цябе і служыць ва ўсім, што робім.
  • Ролі могуць набываць празмернае значэнне. Памер заробку, займаныя пасады могуць адцягнуць увагу ад глыбейшай праўды, якой вучыў Езус. Няхай у нас будзе сэрца і шчодрасць удавы каля скарбонкі (Лк 21), каб аддаваць так, як рабіў Езус, і дапамагаць іншым несці іх цяжары. Мы молімся да Езуса, які хацеў палегчыць цяжары, а не накладаць іх (Мц 11: 28-30).

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'