User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-10-11

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Лк 11, 29–32

Калі стаў збірацца народ, Езус пачаў гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Заўсёды ёсць цікавасць да незвычайнага і відовішчнага. Ёсць попыт на знакі, бо звычайных рэчаў, здаецца, не хапае, каб уразіць або даказаць нешта. Каб убачыць глыбейшы дар, ацаніць тое, што хаваецца ў паўсядзённым, патрэбна мудрасць. Пане, дай нам вочы, якія ўбачаць знакі ў тым, што нас атачае, і здольнасць распазнаваць Тваю прысутнасць у звычайным жыцці.
  • Цікаўнасць адыгрывае значную ролю для многіх людзей. Яны хочуць ведаць і адчуваюць, што маюць права ведаць. Няхай у нас будзе цікаўнасць да Езуса і жаданне больш поўна пазнаць Яго. Молімся аб навяртанні сэрца, каб паглыбіць адносіны з Богам, які запрашае нас да пражываць звыклае незвычайным чынам.

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'