User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-09-30

Божая прысутнасць

Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Лк 10:1-12

Прызначыў Пан іншых семдзесят двух вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.

Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў, і ў дарозе нікога не вітайце. У які дом увойдзеце, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ў іх ёсць, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае. Калі прыйдзеце ў які горад, і не прымуць вас, то выйдзіце на яго вуліцы і скажыце: Нават пыл горада вашага, які прыліп да ног нашых, атрасаем; аднак ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае. Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе лепш, чым гораду таму.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус жадае, каб мы ўсе супрацоўнічалі ў справе збаўленяі нашых братоў і сясцёр. Першы крок у гэтай працы – малітва ў асобнай інтэнцыі: каб Гаспадар жніва паслаў работнікаў на жніво сваё. Гэта тое, што мы ўсе можам зрабіць, незалежна ад нашай сітуацыі. І можам быць упэўненыя, што нашы намаганні не застануцца бясплённымі.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'