User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-09-26

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся і думаю пра любоў і ласку,
спасланыя мне Богам
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
Богам, які зрабіў мяне
Сваёй Святыняй...

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мк 9:38-43, 45, 47-48

Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі.

Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды.

А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.

Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзьвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзьвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Ян расказвае Езусу пра чалавека, які «не наш», не належыць да групы выбраных вучняў і таму, паводле яго меркавання, не мае права выганяць злых духаў у імя Езуса. Адносіны Яна (і, відавочна, іншых апосталаў) у гэтым выпадку даюць магчымасць задацца пытаннем, як мы ўспрымаем сваю прыналежнасць да хрысціянскай супольнасці.
  • У першую чаргу, нам варта вельмі добра ўсведамляць, што кожны з нас — частка «выбранага народа»: праз нашу прыналежнасць да Касцёла мы з’яўляемся нашчадкамі Ізраэля, якога Пан выбраў сабе як «асаблівую частку сярод усіх народаў, валадарства святароў і народ святы» (пар. Зых 19, 5–6). Гэта прывілей і прычына для гонару! Гэта заўсёды незаслужаны дар і таямніца Божай ласкі, хоць, з другога боку, мы найчасцей можам лёгка растлумачыць, што сталі членамі Касцёла, бо нас ахрысцілі бацькі ў дзяцінстве…
  • Але не трэба гэты прывілей успрымаць як нагоду для пошуку таго, што нас аддзяляе ад іншых, а наадварот, варта ўсведамляць адказнасць несці сведчанне пра годнасць і прыгажосць нашага паклікання да жыцця з Богам; несці яго і блізкім, і далёкім.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'