User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-09-24

Божая прысутнасць

Пакуль я сяджу тут за камп’ютарам
або з тэлефонам,
Бог побач са мной,
удыхае жыццё ў маё існаванне
і ў навакольны свет.
Некалькі хвілін я застаюся ў цішыні,
каб усвядоміць любячую прысутнасць Бога.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Лк 9:18-22

Калі Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: Кім лічыць Мяне народ? Яны сказалі ў адказ: Янам Хрысціцелем, іншыя — Іллёю, некаторыя ж кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос. Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? І адказаў Пётр: Месіяй Божым. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, што Ён будзе забіты і на трэці дзень уваскрэсне.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Увагу святога Лукі прыцягвае малітва. Таму ён акружае ею самыя важныя моманты у жыцці Езуса. Лука прыводзіць нас да думкі, што мы таксама павінны маліцца, калі хочам знайсці далейшы шлях да Бога.
  • Цяжка знайсці Бога ў цярпенні. Калі Езус кажа, што Ён павінен зведаць шмат пакут, Ён ведае, што гэта частка Божага плану. Хрысціянская традыцыя кажа пра "дзейсную моц крыжа". Гэта азначае, што калі мы з пакорай прымаем непазбежныя пакуты, гэта прыносіць дабро ў свет, бо ў гэтым адкрываецца вялікая любоў. Дапамажы мне, Пане, гледзячы на Тваю Муку, верыць, што гэта сапраўды так. Бо менавіта тады вялікая любоў перамагла чалавечае зло і прынесла збаўленне.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'