User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-08-03

Божая прысутнасць

Я разважаю аб прысутнасці Бога навокал і ўва мне.
Стварыцель Сусвету, Сонца і Месяца, Зямлі,
кожнай малекулы, кожнага атама, – усяго, што ёсць:
Бог прысутны ў кожным удары майго сэрца. Бог са мной. Цяпер.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Mц 14:22-36

Калі натоўп быў накормлены, Езус адразу ж загадаў вучням сваім сесці ў човен і пераплысці на другі бок перад Ім, пакуль Ён адпусціць народ. Адпусціўшы народ, Ён падняўся на гару памаліцца ў самоце. Калі настаў вечар, заставаўся там адзін.

Тым часам човен ужо адплыў шмат стадыяў ад берага. І кідалі яго хвалі, бо вецер быў супраціўны. У чацвёртую ж варту ночы Езус пайшоў да іх, ідучы па моры. А вучні, убачыўшы, як Ён ідзе па моры, спалохаліся і казалі: Гэта прывід. I ад страху закрычалі. Але Езус адразу загаварыў з імі і сказаў: Будзьце адважнымі, гэта Я, не бойцеся.

Пётр сказаў Яму ў адказ: Пане, калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе. Ён жа сказаў: Ідзі. Выйшаўшы з чоўна, Пётр пачаў ісці па вадзе і падышоў да Езуса. Але, убачыўшы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Пане, ратуй мяне! Езус адразу ж працягнуў руку, схапіў яго і сказаў яму: Малаверны, чаму засумняваўся ты? Калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сціх. А тыя, хто быў у чоўне, пакланіліся Яму і сказалі: Ты сапраўды Сын Божы!

Пераправіўшыся, яны прыбылі ў зямлю Генэзарэт. Калі ж людзі з гэтай ваколіцы пазналі Езуса, яны разнеслі вестку па ўсёй гэтай ваколіцы. І прыносілі да Яго ўсіх хворых, і прасілі Яго, каб хоць дакрануцца да краю вопраткі Ягонай. І ўсе, хто дакранаўся, былі аздароўлены.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • “Будзьце адважнымі, гэта Я, не бойцеся”. Я застаюся з гэтымі трыма словамі, чуючы, што яны адрасаваны мне ў маёй цяперашняй барацьбе. Прысутнасць Езуса супакойвае мяне, Бог са мной, з намі, з Яго дапамогай магу пераадолець свае страхі.
  • Пётр зноў адзін з нас, наш прадстаўнік. Як ён, я пачынаю тануць, калі адводжу позірк ад Езуса, каб паглядзець на бурлівыя хвалі. Сапраўды, са мной такое адбываецца часта, і я, як Пётр, малюся: “Пане, ратуй мяне!”, І ўсклікаю: “Ты сапраўды Сын Божы”.

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'