User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-08-02

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Пане, адары мяне ласкай
свабоды духа.
Ачысці маё сэрца і душу,
каб я мог радасна жыць ў Тваёй любові.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Mц 14:13-21

Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх.

Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: Пустыннае месца гэтае і гадзіна ўжо позняя; адпусці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі ежы сабе. Езус сказаў ім: Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці.

Яны ж кажуць яму: У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён сказаў: Прынясіце іх Мне сюды.
Пасля Ён загадаў народу сесці на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, паглядзеў на неба, благаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні – народу. І елі ўсе і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў. А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Адзіны цуд, пра які паведамляюць усе чатыры Евангеллі, дзякуючы яго відавочнай сувязі з Эўхарыстыяй. Дзеясловы, выкарыстаныя ў гэтым фрагменце – “узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, паглядзеў на неба, благаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням” – такія ж, як падчас устанаўлення Эўхарыстыі, яны паўтараюцца на кожнай св. Імшы. Гэты цуд мае іншыя повязі з Эўхарыстыяй: адбываецца ўнутры супольнасці, пераўтварэнне простых рэчаў у тое, што нас наталяе, ёсць знакам багацця Божых дароў. І ўсё ж Эўхарыстычны дар бязмерна большы – Цела і Кроў самога Хрыста. Схіляюся перад яго веліччу і прашу Пана даць мне ласку быць удзячным і глыбей увайсці ў гэтую бязмерную таямніцу.
  • “І елі ўсе і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў” – значна больш, чым было ў пачатку, што нагадвае нам вялікую колькасць віна на вяселлі ў Кане, а таксама тое, як Бог узаемадзейнічае з намі: Ён заўсёды перавышае нас у шчодрасці, абяцае і дае стокроць.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'