User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-06-17

Божая прысутнасць

Біццё майго сэрца, дыханне, рух маіх думак –
знакі таго, што Бог працягвае мяне ствараць.
Я спыняюся на імгненне і стараюся ўсвядоміць
гэтую прысутнасць Бога ўва мне.

Свабода

Пане, Ты даў мне жыццё і дар свабоды.
Праз Тваю любоў я існую ў гэтым свеце.
Навучы мяне цаніць Твае дары.
Навучы паважаць права на жыццё
кожнага чалавека.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Мц 6:7-15

Езус сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам. А калі не будзеце дараваць людзям, то і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Можна навучыцца разнастайым малітоўным метадам, развіць звычкі і навыкі. Але часам шчырае маленне да Айца скажа столькі, колькі трэба.
  • Такі сардэчны зварот да Бога кажа: я веру, што Бог ёсць тут і любіць мяне. А затым ўсведамляе, што калі Бог прысутны для мяне, то Бог прысутны для ўсіх нас і ўсіх любіць і пра ўсіх клапоціцца.
  • І вось, мая малітва павінна адкрыць маё сэрца на людзей, якіх я раню, і праз якіх паранены сам.

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'