User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-05-07

Божая прысутнасць

Бог са мною, і больш таго:
Ён унутры мяне,
Ён дае мне існаванне.
Дазволю сабе засяродзіцца
на жыватворнай прысутнасці Бога
ў маім целе, у маёй душы, у маім сэрцы –
тут і зараз.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

Я існую ў сетцы адносінаў –
з прыродай, людзьмі, Богам.
Я прасочваю сувязі гэтых звёнаў,
прыносячы ўдзячнасць жыццю,
якое цячэ па ім.
Некаторыя звёны гэтага ланцужка
зблытаныя або разарваныя,
і я адчуваю шкадаванне, гнеў, прыкрасць.
І я малюся аб дары прыняцця і прабачэння.

Слова Божае

Ян 15:12-17

Езус сказаў сваім вучням: Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Стаўшы чалавекам, Езус ахапіў усю нязграбнасць і бязладзіцу нашага чалавечага стану. Мы чытаем у Евангеллі, як Ён узаемадзейнічае з самымі рознымі людзьмі ў разнастайных сітуацыях, любіць іх, ацаляе, падбадзёрвае. Езус ахоплівае ўвесь беспарадак нашага жыцця і любіць нас гэтак жа, як тых людзей, з якімі Ён сустракаўся ў Пісанні.
  • "Я назваў вас сябрамі". Я таксама названы сябрам Езуса. Я ўпадабаны, унікальны і вельмі асаблівы. Ці я лічу Езуса сябрам? Ці адчуваю сябе "выбраным" праз Яго?
  • Пане, Ты запрашаеш мяне, выбіраеш мяне быць Тваім блізкім сябрам, ісці ў свет у Тваё імя, чыніць дабро і прыносіць трывалы плён.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'