User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-05-05

Божая прысутнасць

Бог са мною, і больш таго:
Ён унутры мяне,
Ён дае мне існаванне.
Дазволю сабе засяродзіцца
на жыватворнай прысутнасці Бога
ў маім целе, у маёй душы, у маім сэрцы –
тут і зараз.

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Ян 15:1-8

Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне.

 Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус неаднаразова нагадвае прыносіць плод і менавіта так можна ісці за Ім. Галінку, якая дае плод, трэба падтрымліваць у добрым стане, аднак абрэзка заўсёды баліць: здаецца, гвалтоўна ад нас адрываюць нейкія часткі, мы выглядаем і адчуваем сябе нібы мёртвымі. І ўсё ж варта адважыцца на гэты акт даверу, бо ачышчаная галінка прынясе багаты плён. Я ўспамінаю моманты абрэзкі ў сваім жыцці і бачу, наколькі дакладныя гэтыя словы. Прашу Езуса быць побач са мной, калі мяне абразаюць.
  • Сам Айцец – вінаградар. Пладовыя дрэвы – цудоўныя Божыя стварэнні, але патрабуюць руплівага догляду і разумення таго, што з імі адбываецца ў кожную пару. Айцец, усёведны і ўсемагутны, клапоціцца пра мяне, а Ягоны гонар і слава, як і любога вінаградара ці садавода, – багатыя плады. Я застаюся з гэтым вобразам Айца як таго, хто даглядае маё жыццё, і адчуваю, як сэрца напаўняецца даверам і ўдзячнасцю.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'