User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-05-04

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Ян 14:27-31

Езус сказаў сваім вучням: Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне.

І цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца. Ужо нядоўга Мне размаўляць з вамі, бо ідзе валадар гэтага свету. І ён нічога не мае ўва Мне. Але, каб свет ведаў, што Я люблю Айца і што чыню так, як наказаў Мне Айцец.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Мы можам адчуць пяшчоту і клапатлівую прыхільнасць Езуса да сяброў, калі Ён усё бліжэй падыходзіць да часу арышту, пакутаў і ўкрыжавання. Ён і сам устрывожаны і напружаны, але робіць усё магчымае, каб заахвоціць сваіх сяброў быць моцнымі ў складаны час. Я чую Ягоныя суцяшальныя і чулыя словы ў мой адрас, калі я дзялюся з Ім сваімі праблемамі і страхамі.
  • Езус абяцае спакой, які свет не можа даць. Мы ўсе прагнем унутранага міру і спакою ў нашых сем'ях і супольнасцях. Нас абураюць войны, якія здаюцца бясконцымі, бо ніхто не хоча шукаць мірнага рашэння. Я прашу Езуса аб спакоі, які Ён мне дае, прашу ласкі быць падобным на Яго і прыносіць прымірэння, дзе б я ні апынуўся.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'