User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-02-25

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Мц 7:7-12

Езус сказаў сваім вучням: Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю? Таму, калі вы, будучы злымі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, наколькі больш Айцец ваш, які ў небе, дасць добрае тым, хто просіць у Яго.

Усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце. Бо ў гэтым Закон і Прарокі.

 

 

 

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Малітва ніколі не будзе марнаваннем часу. Праз малітву прыходзіць усялякае дабро, хоць, магчыма, і не тое, пра якое мы просім. Малітва адчыняе сэрца да добрых рэчаў, якія зыходзяць ад Бога. Заканчваючы малітву, будзем удзячныя за час, праведзены з Богам усіх цнотаў. Час малітвы заўсёды прыносіць плён, робіць нас больш чулымі, вучыць любіць.
  • Малітва таксама прыносіць спакой, бо мы адчуваем сябе любімымі і пакліканымі ісці за Хрыстом.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'