User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-02-23

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Мц 6:7-15

Езус сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам. А калі не будзеце дараваць людзям, то і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Магчыма, табе цяжка маліцца зараз? Можа, ты разгублены, раздражнёны, няўважлівы. Паспрабуй пабыць у цішыні на працягу некалькіх імгненняў. Не ведаеш, што сказаць? Абяры малітву, якую Езус узносіць – “Ойча наш” – і маліся ёю павольна, слова па слове. Альбо проста пабудзь моўчкі ў прысутнасці Пана. Малітва – час адпачынку ў таямніцы Божай любові, адмовы ад напружання і клопатаў на гэты прамежак часу.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'