User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-01-14

Божая прысутнасць

Некалькі хвілін я разважаю пра нябачную прысутнасць Бога ў рэчах:
Ён дае існаванне элементам,
жыццё – раслінам, адчуванне – жывёлам,
нарэшце, Ён прысутны ўва мне
і шчодра надзяляе мяне Сваімі дарамі,
робіць мяне святыняй, месцам прабывання Духа.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мк 1:40-45

Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты.

Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім.

Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • “Злітаваўшыся над ім…” Зноў боскае спачуванне перавышае рытуальную забарону дакранацца да пракажоных. Магчыма, гадамі ніхто не дакрануўся да бедачыны. Я магу ў малітве сустрэцца з ім пасля аздараўлення і папрасіць падзяліцца, якім быў яго досвед. Звярні ўвагу, што гэты безыменны чалавек рызыкнуў сур'ёзна паставіцца да абяцання, што Добрая Навіна сапраўды прызначана для ўсіх. Вось чаму людзі прыходзяць да Езуса з усіх бакоў.
  • Ці магу я заняць яго месца і прасіць Езуса вылечыць мяне? Я сустракаю Езуса, бачу Яго спачуванне. Яго не бянтэжыць характар маіх патрэбаў. Углядаючыся ў яго вочы, я бачу, што для Езуса я каштоўны і важны і што Ён жадае для мяне толькі паўнаты жыцця. Я дазваляю Яму дакрануцца ці нават абняць мяне, як бацька абняў свайго марнатраўнага сына. Я адчуваю, як Ён прымае мяне такім, які я ёсць, і ацаляе ўва мне ўсё зраненае і надламанае.

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'