User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-01-13

Божая прысутнасць

Бог са мною, і больш таго:
Ён унутры мяне,
Ён дае мне існаванне.
Дазволю сабе засяродзіцца
на жыватворнай прысутнасці Бога
ў маім целе, у маёй душы, у маім сэрцы –
тут і зараз.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Мк 1:29-39

Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім.

Калі ж настаў вечар і калі зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. І, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: Усе шукаюць Цябе. Ён адказаў ім: Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў.

І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Насычаны дзень служэння Езуса ў Галілеі працягваецца! Звярніце ўвагу на выкарыстанне прыслоўя "адразу", якое паказвае тэрміновасць, якую Езус адчуў у сваім прагненні дзяліцца Добрай Навіной пра Божую любоў, прысутнасць і моц. Ён прапаведуе і жыве гэтай Навіной. У Евангеллі паводле Марка Езус першай аздараўляе жанчыну. Ён перакрэслівае законы аб чысціні, дакранаючыся да яе, жанчыны, якая, магчыма, была недалёка ад смерці. Калі здароўе вяртаецца да яе, яна выбірае служэнне Езусу і яго вучням. Простае служэнне характарызуе сапраўднага вучня. Паколькі гэта субота, жыхары гораду павінны чакаць заходу сонца, каб прывесці хворых да Езуса. Можам задацца пытаннем, ці Ён не цалкам вычарпаны за дзень? Ці спагада і любоў перамагаюць стомленасць? Пра святога Францішка Асізскага казалі, што, убачыўшы натоўп, ён бачыў не аднастайны, але памножаны вобраз Божы.
  • У малітве я магу ўявіць, што сяджу каля Яго, калі Ён прылёг, каб паспаць некалькі гадзін. Я разважаю, што ніколі не сустракаў такога чалавека; Ён нясе жыццё. Адчуваю ўдзячнасць і жаданне быць з Ім. Прашу проста дадаць мне энергіі і духу, каб не адставаць ад Яго па дарозе.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'