User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-01-12

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У цяперашнія часы, Божа, учыні мяне вольным
ад усіх формаў дыскрымінацыі і нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх Любячых вачах.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Мк 1:21-28

У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы. Але Езус забараніў яму, кажучы: Змоўкні і выйдзі з яго. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. І здзівіліся ўсе, так што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго. І адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Мы бачым сёння, дзе праходзіць лінія барацьбы. Ведам ужо, што Езус мае Святога Духа і нясе Добрую Навіну пра любоў Бога да чалавецтва. Нячысты дух уяўляе сабой сілы, якія дамінуюць над людзьмі і робяць іх менш свабоднымі. Такая жыццёвая дынаміка сустракаецца ў жыцці чалавека: у сямейных адносінах, у рэлігійным навучанні, у палітыцы, у эканоміцы і гэтак далей, а таксама ў выпадку любога злоўжывання ўладай. Мы бачым гэта паўсюдна. Але для Езуса ўлада прызначана наўпрост служэнню іншым, як паказана ў сцэне аздараўлення.
  • Улада як пакорнае служэнне – любімая тэма ў Марка. Смерць Езуса выглядае кепскім вынікам, марным намаганнем ліквідаваць злоўжыванне ўладай. Аднак, што на самай справе? Праз разважанне над Божым словам я станаўлюся вучнем. Ці спрабую я часам дамінаваць над іншымі? Ці пратэстую калі-небудзь супраць уціску і дамінавання? Прашу Бога паказаць, як мне трэба змяняць мае паводзіны.

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'