User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2021-01-11

Божая прысутнасць

Я нагадваю сабе, што пакуль я тут,
Бог з любоўю напаўняе мае лёгкія паветрам
і падтрымлівае ўва мне жыццё.
На некалькі імгненняў я засяроджваюся,
каб адчуць гэта глыбей.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мк 1:14-20

Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.

Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чаўне і ладзілі сеткі. І адразу паклікаў іх. І, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У Евангеллі паводле Марка ёсць адказы на два пытанні: "Хто такі Езус?" І "Якімі павінны быць вучні Езуса?". Учарашні фрагмент Евангелля дае адказ на першае пытанне з дадатковым фактам таго, што Езус абвяшчае Добрую Навіну – ад Бога для свету. Сёння мы атрымліваем пачатак адказу на другое: кожны можа быць вучнем – выбітныя здольнасці і адукацыя не з'яўляюцца абавязковымі ўмовамі. Важна мець жаданне і гатоўнасць ісці туды, куды вядзе Езус. Вучнёўства таксама прадугледжвае змену нашых каштоўнасцяў, пакуль мы не засвоім тое, што для Езуса з’яўляецца каштоўным.
  • Езус пачынае сваё публічнае служэнне пасля таго, як Ян быў арыштаваны. Адчуваецца тонкі намёк, што тое самае можа здарыцца і з Езусам, а таксама з Яго вучнямі, і ім спатрэбіцца мужнасць, каб заставацца на шляху. На завяршэнне малітвы размаўляю з Езусам пра ўсё гэта і прашу патрэбных мне ласкаў.

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'