User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-11-25

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Лк 21:12-19

Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.

Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе.

Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Памолімся, каб у нас хапіла смеласці быць вернымі сваім хрысціянскім каштоўнасцям у самых розных жыццёвых абставінах. Няхай жа нас не бянтэжыць, што наша вера можа выклікаць гнеў і варожасць. Мы ўсё ж маем імкнуцца да праўды і любові, каб рассейваць неабгрунтаваныя страхі, якія могуць параджацца ў іншых з-за нашых перакананняў.
  • Мы пакліканыя дапамагчы людзям зразумець, дзе сапраўдныя дабро і праўда. І мы робім гэта, клапоцячыся пра сумленне і імкнучыся ўвасобіць у жыцці гэтыя якасці як мага лепш. Правядзі некаторы час, прыносячы Богу любую частку свайго жыцця, у якой адчуваеш, што табе патрэбна больш мужнасці.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'