User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-11-24

Божая прысутнасць

Божа, Ты так мяне любіш,
дапамажы мне зараз адкрыцца Табе,
калі я не зважаю на клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй Любоўю.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Лк 21:5-11

Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены.

І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца? 

Ён сказаў: Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы «гэта Я», — і: «наблізіўся час». Не ідзіце за імі.  Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу.

Тады сказаў ім: Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У кожны ключавы момант у гісторыі нашай планеты ёсць людзі, якія сцвярджаюць, што бачаць блізкі канец свету. Надыход трэцяга тысячагоддзя не стаў выключэннем. Хрысціяне не павінны баяцца ці хвалявацца на гэты конт. Яны разглядаюць новую эру як час выклікаў і магчымасцяў, час новых пачынанняў.
  • На больш асабістым і рэалістычным узроўні мы можам турбавацца пра праявы ўласнага сыходу з гэтага свету. Аднак не дзеля ўзмацнення страху ці клопату, а дзеля жыцця напоўніцу. Пагавары з Езусам пра ўсе свае страхі, памятаючы Яго словы: "І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку" (Мц 28:20).

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'